Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла кніга пра беларуска-амэрыканскія культурныя дачыненьні


18 чэрвеня ў Менску пройдзе прэзэнтацыя зборніка «Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг: стратэгія разьвіцьця».

Кніга прысьвечана 20-годзьдзю ўсталяваньня дыпляматычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША.

Яна стала плёнам гадавой сумеснай працы навукоўцаў, дзеячаў культуры, сьвятароў, бізнэсоўцаў, дыпляматаў, дзяржаўных службоўцаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі і замежжа.

У кнізе, сярод іншага, аналізуецца стан амэрыканістыкі ў Беларусі і беларусістыкі ў ЗША, разьвіцьця беларуска-амэрыканскага культурнага дыялёгу, а таксама аглядаюцца працы пераможцаў агульнанацыянальнага конкурсу «Амэрыканская культура: якая яна?»

Кніга падрыхтавана і выдадзена Цэнтрам міжкультурнага дыялёгу пры падтрымцы амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага інстытуту ў Менску, з удзелам Міжнароднага фонду «Залатая спадчына Віцебску».
XS
SM
MD
LG