Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адпраўляе сваіх дэсантнікаў у Сырыю


Два вялікія расейскія дэсантныя караблі «Мікалай Фільчанкаў» і «Цэзар Кунікаў» завяршаюць падрыхтоўку да няплянавай адпраўкі да берагоў Сырыі.

Як сёньня паведамілі «Інтэрфаксу» ў Галоўным штабе Ваенна-марскога флёту Расеі, загад аб іх адпраўцы ў сырыйскі порт Тартус для выкананьня задач абароны дзяржаўных інтарэсаў быў аддадзены раптоўна. Адзначаецца таксама, што на борце караблёў разьмесьціцца вялікая група марскіх пяхотнікаў.

Для чаго менавіта расейскія вайсковыя караблі накіроўваюцца да сырыйскіх берагоў, і пра абарону якіх дзяржаўных інтарэсаў ідзе гаворка, нічога не гаворыцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG