Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце на прэзыдэнцкіх выбарах перамагаюць «Браты-мусульмане»


Мухамад Мурсі

Мухамад Мурсі

Мухамад Мурсі, кандыдат Партыі свабоды і справядлівасьці, палітычнага крыла «Братоў-мусульманаў», паводле папярэдніх вынікаў набраў 52% галасоў.

Яго супернік, былы прэм’ер міністар Ахмэд Шафік — 48%. Афіцыйныя вынкіі будуць абвешаныя 21 чэрвеня. Мурсі заявіў, што будзе прэзыдэнтам «для усіх эгіпцянаў, мусульманаў і хрысьціянаў».

Тым часам Вярхоўная Рада ўзброеных сілаў, якая кіруе краінай, у панядзелак унесла зьмены ў канстытуцыйную дэклярацыю, якія пазбавілі прэзыдэнта значнай часткі паўнамоцтваў. Рада мае прызначыць новую структуру са 100 сяброў, якая складзе новую Канстытуцыю, пасьля чаго адбудуцца новыя парлямэнцкія выбары.

Нядаўна абраны парлямэнт рашэньнем Вярхоўнага суду быў распушчаны. У выніку новы прэзыдэнт атрымае краіну бязь дзеючага парлямэнту і без пастаяннай канстытуцыі, якая б вызначала ягоныя паўнамоцтвы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG