Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грэцыя прагаласавала, каб застацца ў эўразоне


Антоніс Самарас, лідэр правацэнтрысцкай партыi «Новая дэмакратыя», якая выступае за выкананьне абавязкаў перад міжнароднымі крэдыторамі

Антоніс Самарас, лідэр правацэнтрысцкай партыi «Новая дэмакратыя», якая выступае за выкананьне абавязкаў перад міжнароднымі крэдыторамі

Новыя экзыт-полы ў Грэцыі сьведчаць пра пералом. Калі Цэнтравыбаркам пацьвердзіць гэтыя вынікі, прыхільнікі працягу бюджэтнай эканоміі атрымаюць шанец сфармаваць урад.

У Грэцыі — на паўторных датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, паводле апошніх экзыт-полаў, прыхільнікі працягу выкананьня ўмоў пагадненьня з Эўразьвязам аб фінансавай дапамозе, павялічылі свой адрыў ад апанэнтаў з 0,5% да 1,5%.

Паводле экзыт-полаў, за леварадыкальны блёк «Сырыза», які ў выпадку сваёй перамогі абяцае скасаваць пагадненьне з Эўразьвязам, прагаласавалі да 28,6% выбарцаў.

Правацэнтрысцкая партыя «Новая дэмакратыя», якая выступае за выкананьне абавязкаў перад міжнароднымі крэдыторамі, мае каля 30%.

Калі Цэнтравыбаркам пацьвердзіць гэтыя вынікі, прыхільнікі працягу бюджэтнай эканоміі атрымаюць шанец сфармаваць урад.

Папярэднія датэрміновыя выбары ў краіне адбыліся ў мінулым месяцы, аднак ніводная з палітычных сілаў не атрымала на іх дастатковай перавагі для таго, каб ачоліць кіроўную кааліцыю. Працяглы палітычны пат і адсутнасьць пасьлядоўнай эканамічнай палітыкі пагражае краіне дэфолтам, які ў сваю чаргу, можа справакаваць працяглую рэцэсію ва ўсім Эўразьвязе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG