Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр беларускі праваабаронца Барыс Звозскаў


Беларускі праваабаронца Барыс Звозскаў
Беларускі праваабаронца Барыс Звозскаў

Сёньня ўначы пасьля працяглай і цяжкай хваробы пайшоў з жыцьця вядомы беларускі праваабаронца, адзін з заснавальнікаў аб’яднаньня «Прававая ініцыятыва», першы прэзыдэнт Беларускага Дома правоў чалавека, а таксама ляўрэат тытулу «Праваабаронца году Беларусі-2008» Барыс Ігаравіч Звозскаў. Яму было 63 гады.

Пра гэта паведаміў сайт правабарончага цэнтра «Вясна». Ён быў абаронцам у палітычна-матываваных справах, шмат працаваў з журналістамі і актывістамі па пытаньнях абароны ў адміністрацыйным і крымінальным працэсе, вялікі ўнёсак зрабіў у асьвету і адукацыю па правах чалавека моладзі, юрыстаў, праваабаронцаў і адвакатаў.

Барыс Звозскаў нарадзіўся ў 1949 годзе ў Белагорску (Расея), скончыў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут. Да 1987 году працаваў інжынэрам электроннай тэхнікі ў арганізацыі «Каскад» Міністэрства сярэдняга машынабудаваньня СССР, затым — у канцэрне «Планар».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG