Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 тысячаў навабранцаў прынялі прысягу, Мускі — адмовіўся


Прысяга ў беларускім войску, 2009 год
Прысяга ў беларускім войску, 2009 год

У вайсковых часьцях Узброеных сілаў Беларусі 16 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія складаньня вайсковай прысягі новым папаўненьнем.

Паводле прэс-службы Міністэрства абароны, да прысягі прыведзена прыкладна 8 тысячаў прызыўнікоў. Паводле традыцыі, удзел у цырымоніі ўзялі прадстаўнікі Мінабароны, камандаваньня Узброеных сілаў, мясцовых органаў улады, грамадзкіх арганізацыяў, сваякі і сябры маладых вайскоўцаў.

Падчас прызыўной кампаніі зь лютага па травень прызыўныя камісіі разгледзелі справы больш чым 70 тысячаў беларусаў ва ўзросьце 18–27 гадоў. Больш як 46 тысячаў атрымалі адтэрміноўкі, зь іх 65% — адтэрміноўкі для працягу адукацыі. Акрамя таго, адтэрміноўкі атрымалі прызыўнікі па стане здароўя, сямейным становішчы, для атрыманьня ваенна-тэхнічных спэцыяльнасьцяў і ў сувязі з ажыцьцяўленнем дэпутацкіх паўнамоцтваў.

Сёлета прызыў грамадзянаў на службу ў рэзэрве не ажыцьцяўляўся.

Маладафронтавец Міхась Мускі меў таксама прымаць прысягу, аднак адмовіўся, паколькі лічыць свой прызыў незаконны. Замест гэтага, яго паставілі ў нарад па службе. Вось што ён напісаў у сваім фэйсбуку:

«Пад час прыняцьця вайсковай прысягі разьвесяліў выступ былога аўганца, каторы раіў маладым жаўнерам выхоўваць у сабе нянавісць да Эўразьвязу і рыхтавацца да непазьбежнай вайны)) у выніку ўсе успрынялі гэта як жарт і пасьмяяліся ад душы) дзякуй Богу, што наша моладзь больш прагрэсіўная і менш паддаецца замбаваньню!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG