Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як разьмяркуюцца парлямэнцкія крэслы ў Францыі?


"Маладыя сацыялісты" сьвяткуюць перамогу ў першым туры 10 чэрвеня 2012

"Маладыя сацыялісты" сьвяткуюць перамогу ў першым туры 10 чэрвеня 2012

У Францыі — другі тур выбараў у ніжнюю палату парлямэнту — Нацыянальны сход.

Асноўная барацьба разгортваецца паміж сацыялістамі (партыяй нядаўна абранага прэзыдэнта Франсуа Алянда) і правацэнтрыстамі з «Саюзу за Народны рух».

Шанцы сацыялістаў і іх саюзьнікаў — «зялёных» і Левага фронту — на большасьць у парлямэнце вельмі высокія. У першым туры тыдзень таму за левых было аддадзена выразна больш галасоў, чым за іх апанэнтаў. Сацыялісты могуць дамагчыся нават абсалютнай большасьці ў парлямэнце і не ствараць кааліцыю зь іншымі левымі партыямі.

На парлямэнцкія мандаты прэтэндуюць таксама некалькі кандыдатаў ад ультраправага Нацыянальнага фронту. Аднак бальшыня зь іх, па ўсёй верагоднасьці, прайграе галасаваньне ў другім туры. Паводле апытаньняў, Нацыянальны фронт можа прэтэндаваць на тры мандаты, і гэта будзе для яго посьпехам. Цяпер гэтая партыя зусім не прадстаўлена ў парлямэнце.

XS
SM
MD
LG