Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія паўстанцы заклікаюць ААН увесьці ўзброеных міратворцаў


Сырыйцы у пашкоджаным будынку трымаюць партрэт прэзыдэнта Башара Асада падчас інспэкцыі назіральнікаў ААН, 14 чэрвеня 2012

Сырыйцы у пашкоджаным будынку трымаюць партрэт прэзыдэнта Башара Асада падчас інспэкцыі назіральнікаў ААН, 14 чэрвеня 2012

Сырыйская нацыянальная Рада, якая аб’ядноўвае сілы, што супрацьстаяць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада, выказала зьдзіўленне з нагоды прыпыненьня дзейнасьці групы назіральнікаў ААН пад кіраўніцтвам генэрала Робэрта Муда.

У заяве, апублікаванай сёньня ноччу, апазыцыя заклікае Раду Бясьпекі ААН ўвесьці ў Сырыю ўзброеныя атрады міратворцаў.

У дакумэнце, які цытуе агенцтва France Presse, гаворыцца, што прыпыненьне патруляваньня «грае на руку» рэжыму Асада і пазбаўляе усякай падтрымкі шараговых сырыйцаў.

Між тым, паводле зьвестак праваабаронцаў, урадавыя войскі сёньня працягваюць абстрэл асобных раёнаў горада Хомс. У абложаных раёнах больш за сотню параненых. Адчуваецца недахоп харчаваньня і лекаў. Паўстанцы асьцерагаюцца, што калі войскі ўступяць у гэтыя раёны, каля тысячы сем’яў, якія застаюцца там, будуць забітыя.

Сёньня, паводле розных дадзеных, у краіне загінулі ад 4 да 11 чалавек — у гарадах Дамаск, Хомс, Дэраа, Алеппа. У Алеппа праходзіць страйк салідарнасьці з паўстанцамі. Усе сьцены ў горадзе сьпісаныя рэвалюцыйнымі графіці.


Глядзіце таксама:

Інтэрвію беларускай службы Радыё Свабода зь сябрам пераходнай Рады Сырыі: Роля Лукашэнкі ў сырыйскім канфлікце – зь першых вуснаў

XS
SM
MD
LG