Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ахвяры тэракту ў менскім мэтро Інэсы Крутой на панядзелак, 18 траўня прызначана апэрацыя.

Ён тэрмінова трэба апэрыраваць вока, пашкоджанае мэталічным ашчэпкам падчас выбуху. Грамадзкасьць зьбірае грошы на апэрацыю, гэта болей за 1500 даляраў, бо апэрыравацца трэба ў прыватнай клініцы. Апэрацыя ў прыватнай клініцы патрэбна, паколькі ў дзяржаўнай бальніцы адклалі апэрацыю на восень, але адмыслоўцы паведамілі дзяўчыне, што калі працягнуць яшчэ на два месяцы, зрок будзе згублены канчаткова.

Пасьля тэракту Інэса Крутая была звольнена з працы, ёй адмаўляюць у прызнаньні інваліднасьці з прычыны тэракту. Бацька Інэсы Аляксандр Крутой паводле суду зьмешчаны на прымусовае лячэньне ў РНПЦ псыхічнага здароўя. На судзе па справе аб тэракце Аляксандр Крутой спрабаваў аспрэчыць афіцыйную вэрсію аб віне ў тэракце Дзьмітрыя Канавалава пры пасобніцтве Ўладзіслава Кавалёва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG