Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдуард Лобаў у калёніі сустрэўся з маці


Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў

Эдуарду Лобау дазволілі спатканьне з маці — сустрэча адбылася насуперак ранейшай забароне вязьню на частку спатканьняў.

«Гэта было кароткатэрміновае спатканьне, ўсяго 2 гадзіны, бачыліся праз шкло», — распавяла Марына Лобава. Жанчына зьдзіўляецца, што спатканьне ўвогуле дазволілі, бо паводле яе сына яго пакаралі за парушэньне дысцыпліны і пазбавілі часткі спатканьняў. Аказалася, што пакараньне выявілася толькі ў абмежаваньні колькасьці грошай, якія можна мець на рахунку.

«Спачатку я была на спатканьні зь ім, ён сказаў, што так, на будучыню пазбавілі доўгатэрміновага спатканьня. А потым я пайшла ў штаб і там мне сказалі, што не, спатканьня не пазбавілі. Толькі грошы скарацілі і абвясьцілі вымову. Але сам ён гэтага яшчэ ня ведае, буду пісаць яму ліст — парадую».

Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Паводле суду, разам са Зьмітром Дашкевічам яны нібыта зьбілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў. У судзе пацярпелыя давалі паказаньні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спэцслужбы. Эдуарда Лобава — у Івацэвіцкай калёніі.
XS
SM
MD
LG