Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Да Мікалая Статкевіча не даходзяць заказныя лісты


 Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Заказныя лісты да былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча не даходзяць. Раней ён сам паведаміў, што перастаў атрымліваць заказныя лісты, а днямі ў гэтым пераканалася жонка палітыка Марына Адамовіч.

15 чэрвеня Марына Адамовіч размаўляла з прафэсарам, адмыслоўцам у чарнобыльскай праблематыцы Георгіем Лепіным, які пачаў перапісвацца з Мікалаем Статкевічам, калі таго яшчэ трымалі ў Шклоўскай калёніі. Зараз высьветлілася, што лісты Лепіна да Статкевіча вяртаюцца, не дайшоўшы да адрасата.

«Літаральна ўчора я пазваніла спадару Лепіну, каб ад імя Міколы патлумачыць яму, чаму няма адказаў на ягоны былы ліст. Георгій Лепін пацьвердзіў, што як раз атрымаў зноў свой ліст да Міколы аб праблемах разьвіцьця ядзернай энэргетыкі ў Беларусі. Такім чынам да Статкевіча гэты ліст не дайшоў».

Паводле Марына Адамовіч, раней яе мужу турэмшчыкі хаця б паказвалі капэрты лістоў, якія яму не дазволілі атрымаць, а зараз Мікалай Статкевіч ужо ня будзе і ведаць, хто яму дасылаў лісты. «Мэта тут простая — максымальна яго ізаляваць», — мяркуе жонка Мікалай Статкевіча.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч пакараны 6 гадамі зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня 2010 году. Зараз пакараньне Статкевіч адбывае ў крытай Магілёўскай турме, куды яго перавялі на пачатку году са Шклоўскай калёніі як злоснага парушальніка турэмнага рэжыму.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG