Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кудласевіч: У людзей няма цікавасьці да роду і сваіх каранёў


Анатоль Кудласевіч нарадзіўся 5 верасьня 1961 г. у вёсцы Толмачава Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Скончыў Кароціцкую СШ, Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (Масква).

Служыў пад Ніжнім Ноўгарадам і ў Закаўказьзі.

Працаваў вэтфэльчарам, вэтапэратарам, сьлесарам, цесьляром-бэтоншчыкам, зборшчыкам радыёапаратуры, карэспандэнтам-арганізатарам, журналістам на тэлебачаньні і радыё.

Жыве ў Менску.

Арганізаваў і правёў сотні літаратурных сустрэч, вечароў паэзіі і літаратурных сьвятаў з удзелам беларускіх пісьменьнікаў, а таксама «Першы фэстываль беларускай бардаўскай песьні».

Рыхтаваў і вёў аўтарскія праграмы на тэлебачаньні і радыё.

У 1993 г. у выдавецтве «Тэхналёгія» выйшла першая кніжка вершаў і пародый «Плакун-трава», у 1999 г. — зборнік вершаў «Зорныя ноты» («Бібліятэчка часопіса «Маладосць»).

Укладальнік «Анталёгіі беларускай эпітафіі» (выдавецтва «Ўраджай», 2000 г.) і «Анталёгіі беларускай пародыі» («Ураджай», 2001 г.).

Вершы і проза друкаваліся ў беларускіх выданьнях, у Расеі і ва Ўкраіне. Шмат якія вершаваныя тэксты існуюць у выглядзе аўтарскіх песень.


З архіву «Свабоды»








Архіў праекту

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG