Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладых і адукаваных у ЗША пакінуць, нават нелегалаў


Урад ЗША абвясьціў, што спыніць дэпартацыю нелегальных імігрантаў, якія прыбылі ў краіну яшчэ дзецьмі і якія не ўяўляюць пагрозу для нацыянальнай бясьпекі.

Гэты крок будзе датычаць тых, хто апынуўся ў Злучаных Штатах ва ўзросьце да 16 гадоў і каму цяпер да 30 гадоў, хто вучыцца ці скончыў школу і ня быў асуджаны за крымінальнае злачынства.

У сваёй заяве сакратар дэпартамэнту Нацыянальнай бясьпекі ЗША Джанэт Напалітана адзначыла: «Нашы іміграцыйныя законы павінны выконвацца цьвёрда і разумна, але гэта не азначае, што яны павінны выконвацца сьлепа».

Паводле дадзеных Associated Press, гэтым рашэньнем будуць закранутыя прынамсі 800 тысяч імігрантаў. Рашэньне, якое прымаецца без разгляду Кангрэсу, аналітыкі расцэньваюць як спробу Барака Абамы забясьпечыць сабе галасы гішпанамоўнай моладзі на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе сёлета.
XS
SM
MD
LG