Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле закону «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь», КДБ атрымлівае надзвычайныя паўнамоцтвы. Як выглядаюць падобныя законы ў суседзяў: у Расеі і ва Ўкраіне?

Параўнаем фармулёўкі законапраекту «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі РБ», расейскага закону «Аб фэдэральнай службе бясьпекі» і закону «Аб Службе Бясьпекі Украіны».











Закон «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі РБ» Закон РФ «Аб фэдэральнай службе бясьпекі» Закон «Аб Службе Бясьпекі Украіны»
Правы органаў дзяржаўнай бясьпекі Правы органаў фэдэральнай бясьпекі Правы Службы бясьпекі
Уваходзіць бесперашкодна, пры неабходнасьцi з пашкоджаньнем устройстваў, якiя зачыняюць, і іншых прадметаў, у любы час сутак у жылыя памяшканьні ці іншыя законныя ўладаньні фізычных асоб, у памяшканьнi i (або) iншыя аб'екты дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый (за выключэньнем памяшканьняў i iншых аб'ектаў дыпляматычных , консульскіх і іншых прадстаўніцтваў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, якія карыстаюцца ў адпаведнасьці з міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь дыпляматычным iмунiтэтам, i памяшканьняў, у якiх пражываюць супрацоўнiкi гэтых прадстаўнiцтваў, арганiзацый i iх сем'i) i аглядаць iх пры перасьледаваньнi асоб, якія падазраюцца ў злачынстве, альбо пры наяўнасьці дастатковых падстаў меркаваць, што там робіцца ці было зробленае злачынства або знаходзiцца асоба, якая схавалася ад органаў, якія вядуць крымінальны працэс; ... Бесперашкодна ўваходзіць у жылыя і іншыя памяшканьні, якія належаць грамадзянам, на зямельныя ўчасткі, якія ім належаць, на тэрыторыі і ў памяшканьні прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый незалежна ад формаў уласнасьці ў выпадку, калі маюцца дастатковыя дадзеныя меркаваць, што там учыняецца або ўчынена грамадзка небясьпечнае дзеяньне, выяўленьне, папярэджаньне, спыненьне, раскрыцьцё і расьсьледаваньне якога аднесены заканадаўствам Расейскай Федэрацыі да вядзеньня органаў фэдэральнай службы бясьпекі, а таксама ў выпадку прасьледаваньня асоб, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні такога дзеяньня, калі прамаруджваньне можа паставіць пад пагрозу жыцьцё і здароўе грамадзян. Аб усіх такіх выпадках ўваходжаньня ў жылыя і іншыя памяшканьні, якія належаць грамадзянам, органы фэдэральнай службы бясьпекі паведамляюць пракурору на працягу дваццаці чатырох гадзін; Выключна пры непасрэдным спыненьні злачынстваў, расьсьледаваньне якіх аднесена заканадаўствам да кампэтэнцыі Службы бясьпекі Ўкраіны, перасьледзе асобаў, якія падазраюцца ў іх зьдзяйсьненьні, заходзіць у жылыя, службовыя, вытворчыя і іншыя памяшканьні, на тэрыторыі і зямельныя ўчасткі і аглядаць іх з наступным паведамленьнем пракурору на працягу 24 гадзін;
Умовы і межы ужываньня фізічнай сілы, спэцыяльных сродкаў, зброі, баявой і спэцыяльнай тэхнікі Падставы і парадак прымяненьня зброі і спэцыяльных сродкаў Падставы і парадак прымяненьня зброі і спэцыяльных сродкаў
Супрацоўнікам органаў дзяржаўнай бясьпекі дазваляецца захоўваньне і нашэньне зброі і спэцыяльных сродкаў.
Супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бясьпекі пры выкананьні ўскладзеных на iх задач маюць права прымяняць фізычную сілу, спэцыяльныя сродкі, зброю, баявую і спэцыяльную тэхніку, калі іншымі спосабамі выкананьне ўскладзеных на іх задач не ўяўляецца магчымым.
Фізычная сіла, спэцыяльныя сродкі, зброя, баявая і спэцыяльная тэхніка прымяняюцца зыходзячы з абстаноўкі па меркаваньні супрацоўніка органаў дзяржаўнай бясьпекі ў выпадках, прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. ужываньню фізычнай сілы, спэцыяльных сродкаў, зброі, баявой і спэцыяльнай тэхнікі павіньна папярэднічаць выразна выяўленае і відавочнае для асобы, супраць якога яны могуць быць ужытыя, папярэджаньне аб намеры іх ўжыць, за выключэньнем выпадкаў, калі прамаруджваньне ў іх ужываньні створыць непасрэдную небясьпеку для жыцьця людзей ці можа пацягнуць іншыя цяжкія наступствы.
Асаблівасьці ўжываньня супрацоўнікам органаў дзяржаўнай бясьпекі фізычнай сілы, спэцыяльных сродкаў, зброі, баявой і спэцыяльнай тэхнікі могуць вызначацца іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
У выпадку, калі пазьбегнуць ужываньня фізычнай сілы, спэцыяльных сродкаў, зброі, баявой і спэцыяльнай тэхнікі немагчыма, супрацоўнік органаў дзяржаўнай бясьпекі абавязаны імкнуцца зрабіць найменшую шкоду жыцьцю, здароўю і маёмасьці людзей, а таксама прыняць меры па неадкладнага аказаньню пацярпелым мэдычнай і іншай неабходнай дапамогі.
Супрацоўнік органаў дзяржаўнай бясьпекі, ужыўшы фізычную сілу, спэцыяльныя сродкі, зброя, баявую і спэцыяльную тэхніку, неадкладна дакладвае аб гэтым непасрэднаму начальніку.
Аб раненьні або сьмерці асобы з прычыны ужываньня фізычнай сілы, спэцыяльных сродкаў, баявой і спэцыяльнай тэхнікі, ужываньня (выкарыстаньня) зброі органам дзяржаўнай бясьпекі неадкладна паведамляецца пракурору.
Супрацоўнік органаў дзяржаўнай бясьпекі не нясе адказнасьці за шкоду, прычыненую ў сувязі з ужываньнем фізычнай сілы, спэцыяльных сродкаў, баявой і спэцыяльнай тэхнікі, ужываньнем (выкарыстаньнем) зброі ў прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі выпадках, калі:

ім не перавышаныя межы неабходнай абароны або меры, неабходныя для спыненьня злачынстваў і іншых правапарушэньняў, затрыманьня асоб, якiя iх учынiлi, пераадоленьня процідзеяньня законным патрабаваньням супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бясьпекі,
калі негвалтоўныя спосабы не забясьпечваюць выкананьня ўскладзеных на іх службовых абавязкаў;

ён дзейнічаў у мэтах выкананьня абавязковага для яго загаду або распараджэньня, аддадзеных ва ўстаноўленым парадку, за выключэньнем зьдзяйсьненьня ім наўмыснага злачынства па загадзя злачыннага загаду або распараджэньня;

ён дзейнічаў ва ўмовах абгрунтаванай прафэсійнай рызыкі або крайняй неабходнасьці.
Супрацоўнікам органаў фэдэральнай службы бясьпекі дазваляецца захоўваньне і нашэньне табэльнай зброі і спэцыяльных сродкаў. Яны маюць права прымяняць баявую тэхніку, зброю, спэцыяльныя сродкі, фізычную сілу, у тым ліку баявыя прыёмы барацьбы, у адпаведнасьці з нарматыўнымі прававымі актамі Расейскай Фэдэрацыі. Ваеннаслужачыя Службы бясьпекі Украіны маюць права захоўваць, насіць, выкарыстоўваць і прымяняць зброю і спэцыяльныя сродкі на падставах i ў парадку, прадугледжаных Законам Украіны «Аб міліцыі», воінскімі статутамі Ўзброеных Сіл Украіны і іншымі заканадаўчымі актамі.
XS
SM
MD
LG