Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 жніўня падаражэюць тарыфы на тэхнічнае абслугоўваньне і карыстаньне ліфтамі. Пра гэта паведаміў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац.

Ён адзначыў, што сёлета Беларусь павінна дасягнуць 35% узроўню кампэнсацыі насельніцтвам затрат дзяржавы на жыльлёва-камунальныя паслугі.

Да 2015 году гэтая лічба павінна дасягнуць 60%.

«Да гэтага часу мы выйдзем на акупляльнасьць ў тэхабслугоўваньні, водазабесьпячэньні, водаадводзе, вывазу сьмецьця. Застанецца толькі цеплазабесьпячэньне, якое яшчэ будзе датавацца дзяржавай».

Андрэй Шорац таксама сьцьвярджае, што зараз жыхары краіны кампэнсуюць толькі 12,7% затрат жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
XS
SM
MD
LG