Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў супраць зьмены тарыфаў на ўвоз аўтамабіляў і за утылізацыйны збор


Прэм’ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас прэсавай канфэрэнцыі з удзелам кіраўнікоў урадаў Беларусі і Казахстану заявіў, што Беларусь і Казахстан захаваюць дзейную ў гэтых краінах тарыфную палітыку адносна імпартных аўтамабіляў.

«Было прынятае кампраміснае рашэньне, якое агулам усіх задавальняе. Яно заключаецца ў тым, што нашы партнэры захоўваюць тыя меры тарыфнай палітыкі, тарыфнай абароны, якія дзейнічаюць у гэты момант, і на падставе гэтай формулы мы працуем пэўны час», падкрэсьліў прэм’ер.

Ён таксама адзначыў: «Пазьней мы да гэтага пытаньня вернемся і прыдумаем канчатковае рашэньне, каб, з аднаго боку, абараніць нашы рынкі, а зь іншага, не ствараць праблем для нашых партнэраў».

Падчас адкрыцьця трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў урадаў Расеі, Беларусі і Казахстану, Дзьмітрый Мядзьведзеў таксама выказаў спадзяваньне, што краінам Мытнага зьвязу ўдасца знайсьці рашэньне адносна ўводу утылізацыйнага збору на аўтамабілі.

«Мы ўсе перамовы правялі, мы разумеем адчувальнасьць гэтай тэмы ў кантэксьце ўступленьня ў УГА. З іншага боку, мы павінны дапамагчы абараніць нашы рынкі, зрабіць бясьпечнымі нашы дарогі ад састарэлых узораў тэхнікі. Я ўпэўнены, мы знойдзем узаемапрымальнае рашэньне пра якое мы гаварылі».

Раней паведамлялася, што камітэт Дзярждумы па прамысловасьці прапанаваў прыняць у першым чытаньні папраўкі ў заканадаўства аб увядзеньні ў Расеі ўтылізацыйнага збору на аўтамабілі, паведамляе Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG