Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча скараціць колькасьць міліцыі?


Прызначаючы кіраўніцтва МУС, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць рэфармаваньня міліцэйскага ведамства.

«Мы не зьбіраемся пераймяноўваць МУС у паліцыю, да прыкладу, і гэтак далей. Гэта проста непрымальна для нашага грамадзтва. Мы не зьбіраемся праводзіць якуюсьці жорсткую структурную ломку, бо асноўная структура міністэрства і органаў унутраных спраў, я лічу, нармальная. Яна адпавядае патрабаваньням сёньняшняга дня». «Рэформа павінна заключацца ва ўдасканаленьні той структуры, якая створаная сёньня», — падкрэсьліў кіраўнік краіны.

«Мы павінны падчас гэтай рэформы, па-першае, вызваліць МУС ад нехарактэрных функцыяў. Па-другое, неабходна і з колькасьцю паглядзець. Я маю на ўвазе, што, скараціўшы колькасьць, мы абавязкова павінны гэтыя сродкі пакінуць у распараджэньні міністра для таго, каб менш было размоў, што грошай не хапае, што грашовае забесьпячэньне ня тое. Няхай гэта павялічыць грашовае забесьпячэньне для органаў унутраных спраў».

Лукашэнка таксама адзначыў:

«Неабходна паглядзець і на вайсковы складнік МУС. Я не кажу пра тое, што мы павінны па жывому рэзаць, але прывесьці ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі сёньняшняга дня трэба», — паведамляе БелТА са спасылкай на прэсавую службу кіраўніка краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG