Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закон аб амністыі ўжо ў парлямэнце


Аляксандр Лукашэнка накіраваў у парлямэнт праект закону аб амністыі, якая прымеркаваная да Дня незалежнасьці 3 ліпеня.

Амністыя прадугледжваецца ў дачыненьні да непаўналетніх, цяжарных жанчын, асоб пэнсійнага ўзросту, інвалідаў, вэтэранаў баявых дзеяньняў і некаторых іншых катэгорый вязьняў, у сілу іх асаблівага прававога статусу або стану здароўя. Таксама на амністыю могуць разьлічваць тыя, хто асуджаны за асобныя «эканамічныя» злачынствы, пры ўмове поўнага пакрыцьця прычыненай шкоды.

«Амністыя ня можа быць прыменена да асоб, якія ўчынілі асабліва цяжкія злачынствы, у тым ліку карупцыйныя, да асабліва небясьпечных рэцыдывістаў, да асуджаных да пажыцьцёвага зьняволеньня, а таксама да асобаў, якія ня выканалі прадугледжаныя праектам закону ўмовы для вызваленьня ад крымінальнай адказнасьці і пакараньня», — паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

Назіральнікі сыходзяцца на думцы, што пад амністыю не падпадуць вязьні, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі. Між тым, паводле міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча, палітычных вязьняў у Беларусі няма, а амністыя закране амаль 10% асуджаных.

12 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду ў справе амністыі, падчас якой заявіў, што сярод крытэрыяў адбору амніставаных не павінна быць палітыкі. Лукашэнка з азначыў, што неабходна вызначыць крытэры амністыі: «І нацягваць туды, насуперак гэтым крытэрам, людзей, якія не павінны выходзіць, у тым ліку па нейкіх палітычных матывах, ні ў якім выпадку нельга,» — заявіў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG