Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК працягвае працаваць з дакумэнтамі Вуса


Цэнтральная выбарчая камісія працягвае працаваць з дакумэнтамі, якія перадаў ёй кіраўнік ініцыятыўнай групы ў справе зьменаў выбарчага заканадаўства Дзьмітры Вус.

«Мы праверылі парадак утварэньня групы Але дагэтуль праверка не завяршылася, нам ня ўсе даведкі прадставілі. Мы зьвярнуліся да сябраў ЦВК, якія пражываюць у рэгіёнах, і папрасілі іх апытаць шэраг грамадзянаў, якія ўключаныя ў склад ініцыятыўнай групы.

Таксама ў Міністэрства юстыцыі накіравалі законапраект аб зьмяненьні выбарчага заканадаўства, які прапануе спадар Вус. Просім іх зрабіць прававы аналіз і перадаць нам сваё заключэньне. Пакуль міністэрства нам дакумэнтаў не даслала.

Таму на дадзены момант можна сказаць, што дакумэнты знаходзяцца ў стадыі праверкі. Як толькі мы атрымаем адказы, то вынесем гэтае пытаньне на пасяджэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі. Мы спадзяваліся зрабіць гэта 19 чэрвеня, але, падобна, на гэта пасяджэньне не пасьпеем» — паведаміла «Свабодзе» 15 чэрвеня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Дзьмітры Вус і яго прыхільнікі хочуць скарыстацца правам заканадаўчай ініцыятывы грамадзянаў і зьмяніць некаторыя нормы Выбарчага кодэксу. Для гэтага трэба сабраць ня меней за 50 тысяч подпісаў выбарцаў. Гэтым і зоймецца ініцыятыўная група, якую спадар Вус ужо стварыў. Але безь яе рэгістрацыі ў ЦВК і адпаведнага дазволу пачынаць працу нельга.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG