Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка прызначыў адказнага за разгоны дэманстрацыяў у Менску палкоўніка міліцыі Ігара Яўсеева начальнікам Віцебскай управы ўнутраных спраў.

Ігар Яўсееў апошнія гады асабіста кіраваў дзеяньнямі міліцыі падчас разгону акцыяў апазыцыі, у тым ліку зьбіваў пратэстоўцаў асабіста.

Журналістам Яўсееў запомніўся тым, што 20 сьнежня 2010 году ён нагой ударыў фотажурналіста Ўладзімера Грыдзіна.

Уладзімер фатаграфаваў момант зьбіцьця ўдзельнікаў акцыі. Гэта не спадабалася намесьніку начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Ігару Яўсееву, які прымаў у зьбіцьці людзей актыўны ўдзел. Ён дагнаў фатографа і ўдарыў яго нагой, паваліўшы ў сьнег. Гэты момант зафіксавалі на камэру калегі журналіста.





Яўсееў таксама асабіста вырываў у судзе Маскоўскага раёну транспарант з надпісам «Вясну не спыніць!» з рук праваабаронцаў, якія пратэставалі супраць выраку Алесю Бяляцкаму.



Апрача таго, Лукашэнка прызначыў першым намесьнікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі Валянціна Міхневіча. Начальнікам Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў стаў Сяргей Дарошка. Цяпер ад яго будуць залежаць умовы ўтрыманьня палітычных і іншых вязьняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG