Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карл Більт: працэс Эўраінтэграцыі Ўкраіны спыніўся


Карл Більт - сталы карыстальнік твітэру

Карл Більт - сталы карыстальнік твітэру

Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт лічыць, што працэс эўрапейскай інтэграцыі Украіны спынены. Пра гэта ён напісаў у сваім блогу пасьля сустрэчы з паслом Швэцыі ва Ўкраіне.

Паводле Більта, на працягу апошняга году палітычная сытуацыя ва Ўкраіне зьмянілася да горшага.

«Разам з Польшчай мы рабілі стаўку на паляпшэньне і паглыбленьне ва Ўкраіне эўрапейскай пэрспэктывы, але палітычны і палітызаваны судовы працэс за апошнія гады, на жаль, спыніў гэты працэс», — напісаў міністар.

Аднак, на думку міністра, ключ да вырашэньня сытуацыі, якая склалася ва Ўкраіне, — у руках ўкраінскай улады.

«Што будзе далей, мы ня ведаем. Ключ — у палітычнага кіраўніцтва Украіны», — адзначыў Більт.

XS
SM
MD
LG