Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сем памылковых уяўленьняў пра «крутога мужыка»


Якім павінен быць беларускі мачо?
Якім павінен быць беларускі мачо?

Стэрэатып «сапраўднага мужчыны», «крутога мужыка», «macho», «альфа-самца», які ў першую чаргу зьвязваюць зь фізычнай і сэксуальнай сілай ды крутым характарам, можа быць вельмі шкодны для здароўя тых, хто спрабуе так жыць.

У прыватнасьці, амэрыканскія дактары перасьцерагаюць перад насьледаваньнем таму, што яны называюць памылковымі ўяўленьнямі пра «сапраўднага мужчыну»
.

Памылка 1: Круты мужык крута выпівае. Праблемы са здароўем, зьвязаныя са злоўжываньнем алькаголем, сярод мужчын здараюцца чатыры разы часьцей, чым сярод жанчын. Гэтак у значнай ступені адбываецца не таму, мяркуюць дактары, што ў жанчын большая ад прыроды выносьлівасьць на алькаголь, а таму, што жанчыны наогул, так бы мовіць, не насьледуюць стэрэатыпу «крутога мужыка».

Памылка 2: Круты мужык крута езьдзіць на аўтамашыне, асабліва калі падвыпіўшы. Статыстыка сьведчыць, што ў дарожных аварыях са сьмяротным зыходам п’яныя мужчыны трапляюцца два разы часьцей, чым п’яныя жанчыны.

Памылка 3: Круты мужык ня ходзіць да доктара, бо гэта для маміных сыночкаў. Дактары раяць, што мужчына ва ўзросьце 40 гадоў і больш павінен раз на год наведваць доктара для агульнага абсьледаваньня, два разы пабываць у дантыста і раз у дэрматоляга.

Памылка 4: Круты мужык трывае боль бяз скаргаў. А так нельга, сьцьвярджаюць дактары, і раяць хадзіць да лекара ня толькі зь фізычным болем, але і эмацыянальным.

Памылка 5: Круты мужык есьць мяса, бульбу, масла. А гародніну і садавіну д’яблу пад хвост! Дык вось, кажуць дактары, не д’яблу пад хвост, а сабе ў страўнік, замест мяса і бульбы.

Памылка 6: Сэкс гэта візытоўка «сапраўднага мужчыны». Чым больш жанчын, тым лепей. Пэўная рацыя ў гэтым ёсьць, як для мужчын, так і для жанчын, але дактары адразу дадаюць, што паводле статыстыкі, мужчыны хварэюць на сыфіліс 5,5 разоў часьцей, чым жанчыны, і тры разы часьцей на СНІД, чым жанчыны.

Памылка 7: Круты мужык рэгулярна накачвае мускулы ў залі для практыкаваньняў. Імкненьне да гэтага «ідэалу мужыцкасьці», кажуць дактары, часта вядзе да непатрэбнага стрэсу, напружаньня, і стомленасьці, якія адмоўна ўплываюць на эмацыянальнае жыцьцё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG