Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: апаганілі каталіцкую сьвятыню


Уваход на тэрыторыю касьцельнага цьвінтара з калючым дротам і ахоўнай шыльдай
Уваход на тэрыторыю касьцельнага цьвінтара з калючым дротам і ахоўнай шыльдай

У Бабруйску ў будынку былога касьцёла езуітаў знайшлі антыкаталіцкія надпісы. Хто і калі іх зрабіў, невядома. Выявілі іх выпадкова дасьледнікі бабруйскай старасьвеччыны, забраўшыся ў закінуты храм. Фота надпісаў апублікавана ў інтэрнэце ананімна.

Тое, што надпісы сапраўды існуюць, пацьвярджае і сябра парафіяльнай каталіцкай рады Бабруйску Віктар Маліноўскі: «Надпісы зробленыя на ўнутраных сьценах касьцёла. Яны антыкаталіцкага зьместу. Самы абуральны надпіс, які кранае пачуцьці католіка, зроблены на адрас сьвятога Андрэя Баболі. Сьвяты Андрэй Баболя ад 1630 да 1633 году быў першым супэрыёрам Бабруйскай езуіцкай рэзыдэнцыі. Я хачу сказаць, што тыя людзі, якія рабілі надпісы, ведалі пра таго, каго абражаюць, то бок яны не пісалі выпадковых надпісаў, такога стандартнага зьместу. Пісалі яны так, каб закрануць і прынізіць рэлігійныя пачуцьці пэўных людзей пэўнага веравызнаньня».

Паводле Віктара Маліноўскага, цяпер рыхтуецца зварот каталіцкай грамады Бабруйску да ўлады, каб тая зрабіла захады па прадухіленьні падобных зьневажальных зьяваў. З асуджэньнем антыкаталіцкіх выпадаў у Бабруйску выступіў аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».



Фота з сайту babruisk.by

Былы касьцёл езуітаў — найстарэйшы будынак у Бабруйску. Месьціцца ён на тэрыторыі Бабруйскай крэпасьці, агароджаны высокім цагляным плотам з калючым дротам. Храм занядбаны. Летась у сьнежні тут здарыўся пажар. Будынак касьцёла — культурна-гістарычная каштоўнасьць, ахоўваецца дзяржавай. У часы Савецкага Саюзу выкарыстоўваўся як гаўптвахта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG