Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...


...дождж і навальніцы. Тэмпэратура: +14 — +19.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:


У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Экспэртыза», «Нашы дзеці», «Госьці Свабоды» і «Падарожжа».

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У кнігарні «ЛогвінаЎ» (Менск, пр. Незалежнасьці, 37А) адбудзецца прэзэнтацыі кнігі GENIUSH LOCI (зборніка пераможцаў конкурсу маладых літаратараў, прысьвечанага 100-годзьдзю Ларысы Геніюш). У імпрэзе возьмуць удзел: Андрэй Адамовіч, Юля Аляксеенка, Ася Волкава, Кірыл Дубоўскі, Алесь Емяльянаў, Павел Капанскі, Юля Качан, Аліна Радачынская, Кацярына Макарэвіч, Сяргей Календа, Марыя Паўлоўская, Антон Рудак, Тацьцяна Цуканава. Вядзе Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19.00.

У памяшканьні музэйна-выставачнага комплексу ДУ «Гісторыка-культурны музэй-запаведнік «Заслаўе» (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) адбудзецца адкрыцьцё выставы «The Parallel World» («Паралельны сьвет») берасьцейскай мастачкі Нілы Гарчанюк. Пачатак а 15.30.

Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў зь візытам у Лаосе.

На чэмпіянаце Эўра-2012 Швэцыя гуляе з Англіяй у Кіеве, а Ўкраіна з Францыяй у Данецку.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl. org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1863 — У Ашмянскім павеце расейскія войскі разьбілі атрад паўстанчага камандзіра Зыгмунта Мінейкі. Сам Мінейка быў схоплены і засуджаны на 12 гадоў сыбірскае катаргі, але ўцёк за мяжу і празь нейкі час узяў удзел у вайне Грэцыі з Турцыяй за востраў Крыт, за што атрымаў званьне ганаровага грамадзяніна Грэцыі.

1977 — пачалося будаўніцтва Менскага мэтрапалітэну.

У гэты дзень нарадзіліся:

1831 — Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменьнік, перакладчык.

1896 — Пётр Татарыновіч, каталіцкі сьвятар, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, публіцыст, паэт, выдавец.

1905 — Юрка Віцьбіч, пісьменьнік, грамадзка-культурны дзяяч, дзяяч эміграцыі ў ЗША.

1936 — Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладчык.

1979 — Юлія Несьцярэнка, беларуская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка.

У гэты дзень памерлі:

2001 — Валеры Навіцкі, грамадзка-культурны дзяяч, дзяяч эміграцыі ў Канадзе.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Там толькi хочацца, хочацца жыць,
дзе родныя, сумныя далi,
дзе поле узорнай раўнiнай ляжыць,
калышацца жытняю хваляй.
Дзе Нёман дастойны шырока плыве,
дзе пушчы шумяць аб мiнулым,
а ў замках, курганах лягенда жыве
i песьня дзядоў не заснула.
Дзе нашы дзяўчаты — юргiнi ў саду,
расьцьвiўшыя кветкi у маi,
i зь песьнямi лён залацiсты прадуць,
узорамi бель патыкаюць.
Дзе цягнуцца вежы сьвятыняў ў гару,
крыжамi ўпiраюцца ў неба,
а моцныя рукi папары аруць,
каб нiвы пакрылiся хлебам.»


Ларыса Геніюш
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:


Акцыя «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» у Менску

У Магілёве акцыя «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» прайшла без затрыманьняў

У Віцебску на плошчу Перамогі выйшла каля 200 чалавек, затрымана 7
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG