Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адмовіў эколягам у пазове супраць гатэлю «Пэкін»


Будоўля ў Парку 40-годзьдзя кастрычніка

Будоўля ў Парку 40-годзьдзя кастрычніка

Суд Фрунзенскага раёну Менску адмовіў групе беларускіх эколягаў у судовым пазове супраць замежнага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Гатэль «Пэкін-Менск».

Пазоў «Аб спыненьні гаспадарчай дзейнасьці, якая аказвае шкоднае ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе», падалі грамадзкае аб’яднаньне «Экадом», архітэктар Уладзімер Зубок і эколяг, грамадзкі дзеяч Валерый Дранчук. Гэта было трэцяе паседжаньне па справе і пра ягоныя вынікі паведамляе Юрыст Сяргей Магонаў.

«Працэс быў дзіўным ужо таму, што быў прызначаны на 18.00 вечара, калі суд спыніў працу. І завершыўся тым, што паводле хадайніцтва прадстаўніка Ленінскага раёну Менску, судзьдзя спыніла справу на той падставе, што, нібыта, спрэчка не падведамасная суду. Па-першае, мы тут бачым парушэньне шостага артыкулу Орхускай канвэнцыі, што грамадзкасьць ня мела магчымасьці рэалізаваць сваё права ў прыняцьці рашэньняў адносна гэтага будаўніцтва і выдаленьня дрэваў непасрэдна. А зараз мы бачым парушэньне дзевятага артыкулу канвэнцыі пра тое, што суд ухіляецца ад справы і не разглядае гэтую спрэчку. А гэты артыкул прадугледжвае судовае абскарджаньне экалягічных спрэчак. Таму мы канстатуем парушэньне двух артыкулаў канвэнцыі і будзем абскарджваць іх у судах вышэйшай інстанцыі. А на міжнародным узроўні гэта накладзе яшчэ адну чорную пляму на Беларусь за тое, што яна не выконвае ўзятыя на сябе міжнародныя абавязальніцтвы», — заявіў Магонаў.

Гатэль «Пэкін» плянуюць збудаваць у Парку 40-годзьзя кастрычніка ў цэнтры Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG