Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трацьцякоўская галерэя адкрывае выставу Марка Шагала


Выстава прымеркаваная да 125-годзьдзя мастака, які нарадзіўся 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1887 году ў Віцебску.

Дырэктар Трацьцякоўскай галерэі ў Маскве Ірына Лебедзева адзначыла, што выстава зьяўляецца таксама часткай праграмы году францускай мовы і літаратуры ў Расеі, падкрэсьліўшы, што жыцьцё Шагала зьвязанае з Расеяй, Беларусьсю, Францыяй.

Публіка пабачыць больш як 150 графічных працаў, жывапіс, скульптуру, творы прыкладнога мастацтва з расейскіх музэяў і прыватных калекцый Швэйцарыі і Францыі.

Унучка Шагала Мэрэт Мэйер лічыць, што гледачоў зацікавіць, напрыклад, парцалянавы сэрвіз з уласнаручным росьпісам Шагала, які ён падараваў сваёй дачцэ Ідзе на вясельле. Гледачы ўбачаць таксама іншыя працы, зьвязаныя зь сямейным колам Шагала, якія раней не выстаўляліся ў Расеі — аўтапартрэты, партрэты бабулі і маці, жонкі Бэлы і дачкі Іды, створаныя на пачатку 20-га стагодзьдзя.
XS
SM
MD
LG