Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка Сурыкаву: пытаньне і рубля, і КАМАЗу яшчэ адкрытае


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў выказваньні амбасадара Расеі Аляександра Сурыкава. Заявы Лукашэнкі прагучалі на сустрэсы з прэзыдэнтам Башкартастану Рустэмам Хамітавым.

Лукашэнка: увод расейскага рубля ў Беларусі — пытаньне адкрытае

Аляксандар Лукашэнка заявіў: немагчыма адназначна сьцьвярджаць, што беларуская эканоміка ня справіцца з новай хваляй эканамічнага крызысу без уводу расейскага рубля.

«Абвалімся мы, не абвалімся, перажывем мы чарговы крызыс без расейскіх грошай ці не перажывем гэта, ведаеце, пытаньне адкрытае, якое можна сёньня абмяркоўваць і праводзіць дэбаты», — заявіў Лукашэнка, перадае Інтэрфакс.

Днём раней амбасадар Аляксандар Сурыкаў заявіў: «Трэба вяртацца да пытаньня ўвядзеньня адзінай валюты Другога крызісу беларуская сыстэма не перажыве, і могуць паўстаць складанасьці ўнутрыпалітычнага характару. Калі перадумовы крызісу пачнуць зьяўляцца, трэба фарсіраваць гэтую тэму. Цяпер пачаўся сэзон адпачынкаў, дзіцячых вакацый — звычайны сэзонны попыт на валюту Акрамя таго, курс беларускай валюты вагаецца і з-за перападаў курсу расейскага рубля. Беларускі рубель зьвязаны з кошыкам валют, аслабленьне расейскага рубля вядзе да ўзмацненьня даляра. Але магчымасьць яшчэ аднаго структурнага крызісу ўсё яшчэ не выключаецца».

«Калі мы пачнем губляць з вашым уступленьнем у СГА, вы павінны падумаць пра тое, як нас падтрымаць. Вось у чым пытаньне. Гэта значыць прыстойна павінна быць усё. У адваротным выпадку мы разбурым нармальны эканамічны і нават палітычны працэс, які распачаўся пасьля абраньня Уладзімера Пуціна, які нямала пра гэта казаў», — адзначыў Лукашэнка.


Лукашэнка гатовы «вярнуцца да цеснай інтэграцыі»

Лукашэнка заявіў, што і Беларусь і Расея гатовыя «вярнуцца да цеснай інтэграцыі».

«Але, калі мы ня будзем наступаць адзін другому на горла і патрабаваць пытаньняў, якія яшчэ не стаяць у парадку дня. Прысьпешваць час сёньня нельга (...) У нас з Расеяй асаблівых праблем ня будзе, але Расеі і Беларусі — гэта мала. Сёньня трэба думаць і аб іншых рэспубліках. Дарэчы, пра гэта мы нядаўна гаварылі з прэзыдэнтам Расеі. Такое пытаньне ўжо стаіць у парадку дня», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсьліў, што «прыватызацыя і іншыя пытаньні — гэта ня толькі эканоміка». "Гэта і вялікая палітыка. Таму памыляцца ў гэтым пляне нельга«.«Неабходна акуратна і асьцярожна выбудоўваць адносіны на пэрспэктыву».


Лукашэнка: Калі дорага, тады ня трэба пагаджацца

Лукашэнка заявіў, што краіна гатовая адмовіцца ад стварэньня холдынгу «РасБелаўта», які прадугледжвае зьліцьцё «МАЗу» і расейскага «КАМАЗу», калі ранейшыя ўмовы не задавальняюць расейскіх партнэраў.

«Мы цьвёрда дамовіліся: калі мы аб’ядноўваем актывы, значыць, у агульнай кампаніі 50/50, адпаведнае кіраваньне. Але кіраўніцтва той карпарацыі, бачыце, не задавальняе 50/50. Патрэбны кантрольны пакет акцый, і дарагавата Беларусь просіць. Ну, добра, калі дорага, тады ня трэба пагаджацца. Давайце будзем працаваць», — заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Башкартастану Рустэмам Хамітавым у Менску.


13 чэрвеня амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў заявіў: ​«Ня вельмі зразумелыя асьцярогі беларускага боку ў пытаньні продажу „МАЗу“. У мяне ж ёсьць асьцярога, што і» МАЗ «, і» КАМАЗ «будуць выжытыя з усіх рынкаў кітайскімі кампаніямі Але сёньня з „КАМАЗам“ сытуацыя абнадзейвае. У актывах „КАМАЗу“ зьявіўся новы ўласьнік — „Даймлер-Бэнц“, які валодае самымі высокімі тэхналёгіямі. Калі беларускі бок сыдзе са сваім „МАЗам“ у бок, у яго зьявяцца праблемы яшчэ хутчэй, чым зь іншымі канкурэнтамі....

Беларусь рызыкуе страціць расейскі рынак, у тым ліку і рынак грузавых аўтамабіляў, калі будзе па-ранейшаму стрымліваць прыход у краіну інвэстараў.

Усё роўна, хто купіць беларускія прадпрыемствы — расейцы, амэрыканцы. Трэба рашацца на прыватызацыю. Беларусь, у адваротным выпадку, можа сур’ёзна адстаць і стаць зусім неканкурэнтназдольнай, страціць нават расейскі рынак».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG