Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі генэрал выбачыўся за пагрозы журналісту


Старшыня Сьледчага камітэту Расеі Аляксандар Бастрыкін прынёс прабачэньні «Новай газэце». Галоўны рэдактар Дзьмітры Муратаў лічыць, што канфлікт вычарпаны.

У адкрытым лісьце, апублікаваным у «Новай газэце» 13 чэрвеня, Муратаў запатрабаваў ад Бастрыкіна гарантый бясьпекі для журналістаў выданьня, паведаміўшы аб тым, што 4 чэрвеня ахова старшыні СКР адвезла шэф-рэдактара «Новай газэты» Сяргея Сакалова ў лес, а сам Бастрыкін, застаўшыся з журналістам сам-насам, быццам бы «груба пагражаў жыцьцю» Сакалова. У выніку Сакалоў быў вымушаны часова пакінуць Расею.

«Я ня меў права зрывацца, але я сарваўся. Прыношу прабачэньні», — заявіў генэрал-палкоўнік Бастрыкін на сустрэчы з галоўнымі рэдактарамі шэрагу СМІ ў «Інтэрфаксе». Ён прызнаў, што ў яго адбылася з журналістам размова «на падвышаных танах», але разам з тым абверг, што адвозіў Сакалова ў лес.

«Ва ўсіх бываюць зрывы. Выбачэньні прымаем... Нам трэба працягваць працаваць. Нашаму супрацоўніку Сакалову больш нічога не пагражае. Канфлікт вычарпаны», — заявіў Зьміцер Муратаў.
XS
SM
MD
LG