Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдыкі прапануюць забараніць насіць алькаголь у адкрытым выглядзе


«Захадамі антыалькагольнай палітыкі павінна стаць зьмяншэньне даступнасьці алькаголю: эканамічнай, прасторавай, часавай і ўзроставай», — заявіў старшыня камітэту Менгарвыканкаму ў справах аховы здароўя Віктар Сірэнка.

Неабходны паступовы рост коштаў на моцныя спіртныя напоі, які апярэджвае інфляцыю, — таксама адзначыў Сірэнка.

Недапушчальным ён лічыць і нашэньне сьпіртных напояў у адкрытым выглядзе па вуліцах гораду, бо, маўляў, гэта ўскосна зьяўляецца іх рэклямай.

«Асноўны прадмет продажу ў крамах у вячэрні і раньні начны час — алькаголь. Хіба можна аднесьці продаж алькаголю пасьля 20 гадзіны да жыцьцёва важнай патрэбы?» — задаецца пытаньнем Віктар Сірэнка.

«У крамах практычна адсутнічае разьмежаваньне па месцах продажу дзіцячага харчаваньня і алькагольнай прадукцыі. Ва ўсім сьвеце фармуюцца сэкцыі, закрытыя для вачэй наведвальнікаў крам і ўстаноў. Дзеці ня бачаць, што прадаюць сьпіртное», — адзначыў Віктар Сірэнка. На ягоную думку, у Менску таксама неабходна фармаваць асобныя сэкцыі, крамы па рэалізацыі сьпіртных напояў.

Свае ідэі Віктар Сірэнка выказаў на паседжаньні па пытаньнях прафіляктыкі п’янства і алькагалізму, якое прайшло ў Менгарвыканкаме 14 чэрвеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG