Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская апазыцыя сышла на летнія вакацыі


"Марш мільёнаў" 12 чэрвеня.
"Марш мільёнаў" 12 чэрвеня.

Новы «Марш мільёнаў» прызначаны на 15 верасьня і, як мяркуецца, пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Расеі.

Аб гэтым паведаміў сёньня каардынатар руху «Левы фронт» Сяргей Удальцоў пасьля паседжаньня аргкамітэту акцыі. Паводле словаў Удальцова, сярод удзельнікаў паседжаньня былі Аляксей Навальны, Барыс Нямцоў, дэпутаты Дзярждумы Ільля Панамароў і Дзьмітры Гудкоў.

Два папярэднія «Маршы мільёнаў» прайшлі 6 траўня і 12 чэрвеня.

Травеньская акцыя скончылася беспарадкамі, былі затрыманыя сотні людзей. У чэрвені марш прайшоў без інцыдэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG