Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны трэці расеец лічыць Беларусь лепшым сябрам


Падчас травеньскага апытаньня «Лявада-Цэнтру» сацыёлягі папрасілі назваць пяць краін, якія рэспандэнты лічаць найбольш блізкімі сябрамі і саюзьнікамі Расеі.


На першае месца апытаныя грамадзяне РФ паставілі Беларусь (34%), на другое Казахстан (28%). Далей у гэтым сьпісе ідуць — Нямеччына (17%), Кітай (16%) і Украіна (13%).

У 2011 годзе 35% апытаных лічылі найбольш блізкім сябрам Расеі Беларусь, 33% — Казахстан, 21% — Украіну, 20% — Нямеччыну, 18% — Кітай. Не зьмяніўся і сьпіс тых, каго апытаныя летась і сёлета палічылі ворагамі і нядобразычліўцамі Расеі: Грузія, Латвія, Літва, ЗША, Эстонія.

Тры чвэрці расейцаў, як і год таму, выказаліся за разьвіцьцё і ўмацаваньне сувязяў з заходнімі краінамі, тых, якія заклікаюць дыстанцыявацца ад Захаду, стала менш (з 16% да 13%).

Агульнанацыянальнае апытаньне «Лявада-Цэнтру» было праведзенае ў 130 населеных пунктах і 45 рэгіёнах РФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG