Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр бірманскай апазыцыі — упершыню за 24 гады ў Эўропе


Сёньня Аўн Сан Су Чжы выступіць у Жэнэве на пасяджэньні Міжнароднай арганізацыі працы. Учора гэтая арганізацыя зьняла з Бірмы санкцыі, якія дзейнічалі больш за 10 гадоў.

Падчас паездкі Аўн Сан Су Чжы наведае таксама Нарвэгію, дзе, як чакаецца, выступіць з Нобэлеўскай лекцыяй. Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі яна стала яшчэ ў 1992 годзе, калі знаходзілася на радзіме пад хатнім арыштам, пад якім яна правяла больш за 10 гадоў.

Улады Бірмы ў апошнія месяцы правялі ў краіне шэраг рэформаў — што дазволіла Су Чжы стаць дэпутатам парлямэнту і ўпершыню за шмат гадоў выехаць за мяжу.

Аўн Сан Су Чжы далучылася да кампаніі салідарнасьці зь беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Яна выказала яму падтрымку, адправіўшы ў турму паштоўку са словамі салідарнасьці.
XS
SM
MD
LG