Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню Беларусь возьме ўдзел у вайсковай місіі ААН


Сёньня Палата прадстаўнікоў ратыфікавала мэмарандум аб узаемадзеяньні з ААН. Гэты дакумэнт тычыцца вайсковай місіі ААН, якая працуе ў Лібане.

Намесьнік дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі Станіслаў Зась распавёў дэпутатам: «Да 2010 году Беларусь практычна ня ўдзельнічала ў міратворчых апэрацыях ААН. Місія ў Лібане — першая. Лібан быў абраны невыпадкова: справа ў тым, што місія ААН знаходзіцца там з 1978 году, і гэта адносна бясьпечная місія».

На дадзены момант у склад міратворчых сіл ААН у Лібане ўваходзяць два беларускія вайсковыя лекары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG