Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у справе эколягаў супраць гатэля «Пэкін»


Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін» — парк 40-годзьдзя Кастрычніка
Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін» — парк 40-годзьдзя Кастрычніка

Судовае паседжаньне, дзе будзе разглядацца пазоў эколягаў супраць замежнага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Гатэль «Пэкін-Менск», прызначана на 14 чэрвеня на 18 гадзін.

Старшыня Фрунзенскага суду патлумачыў гэта вялікай загрузкай судзьдзяў — не пасьпяваюць у працоўны час разглядаць справы. Пазоў «Аб спыненьні гаспадарчай дзейнасьці, якая аказвае шкоднае ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе», падалі грамадзкае аб’яднаньне «Экадом», архітэктар Уладзімер Зубок і эколяг, грамадзкі дзеяч Валерый Дранчук.

Гэта ўжо трэцяе паседжаньне па справе. Першыя два адбыліся 26 красавіка і 8 чэрвеня. Старшынюе на працэсе судзьдзя Фаміна. Што да сёньняшняга паседжаньня, эколяг Валер Дранчук выказаў такое меркаваньне:

«27 лютага быў пададзены пазоў. Прайшло досыць шмат часу. А там жа кіпіць гэтая будоўля. І практычна аб спыненьні дзейнасьці гаварыць цяпер дзіўна. Папрасіла судзьдзя актуалізаваць нашы патрабаваньні. І мы пацьвердзілі, актуалізавалі на сёньняшні дзень тры патрабаваньні. Гэта адмена рашэньня Менгарвыканкаму, адмена рашэньня аб высечцы парку Ленінскім райвыканкамам і поўная кампэнсацыя шкоды, нанесенай гэтаму парку, навакольнаму асяродзьдзю. Я думаю, што сёньня пойдзе гаворка больш пра адносіны да справы, да сваёй долі віны адказьнікаў. Яны ўсе прыходзяць вельмі дысцыплінавана. На папярэднім паседжаньні судзьдзя больш працавала з нашым бокам, з пазоўнікамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG