Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі можна правезьці на тэрыторыю Мытнага саюзу


Кожны грамадзянін Беларусі, які ляціць на тэрыторыю Мытнага саюзу зь іншай краіны, будзе мець права правозіць у якасьці асабістых рэчаў тавараў на суму, якая не перавышае 10.000 эўра і вага якой не перавышае 50 кіляграмаў.

Гэтыя рэчы ня будуць абкладацца мытам.

Такое рашэньне прынялі сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, ратыфікаваўшы спэцыяльнае пагадненьне.

Калі ж хтосьці будзе скарыстоўваць не паветраны транспарт, а нейкі іншы, дык ён можа ўвозіць тавараў вагой на тыя ж 50 кіляграмаў, але кошт якіх не перавышае 1500 эўра.

Што тычыцца алькаголю і тытуню, дык тут нормы аднолькавыя: кожны грамадзянін, які перасягнуў рубеж 18 гадоў, можа ўвезьці да 3 літраў алькаголю, уключаючы піва, і да 200 цыгарэт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG