Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя Марына Дунаева адхіліла скаргу Міхаіла Мускага на незаконны прызыў у войска.

14 чэрвеня суд у Нясьвіжы разгледзеў пазоў да прызыўной камісіі актывіста «Маладога фронту» Міхаіла Мускага, які гвалтоўна быў адпраўлены ў войска пасьля некалькіх адміністратыўных арыштаў.

Пры гэтым, заява актывіста на альтэрнатыўную службу была прайгнараваная.
Першае судовае паседжаньне адбылося 1 чэрвеня, але без удзелу Міхаіла, які служыць на Лепельшчыне. Судзьдзя Марына Дунаева пастанавіла выклікаць на наступнае пасяджэньне самога заяўніка, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Міхаіла Мускага затрымалі 26 красавіка пасьля акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2012». На наступны дзень Савецкі райсуд Менску абвінаваціў яго ў дробным хуліганстве і арыштаваў на 15 сутак. Актывіст павінен быў выйсьці на волю 11 траўня, аднак суд Маскоўскага раёна арыштаваў яго яшчэ на пяць сутак.
XS
SM
MD
LG