Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 чэрвеня з палітвязьнем Аляксандрам Малчанавым, які пасьля асуджэньня за Плошчу і памілаваньня зноў апынуўся ў турме, сустрэлася адвакат. Тэлеграму аб сьмерці маці хлопцу перадалі ў гэты ж дзень.

Аляксандра Малчанава на пахаваньне маці з Жодзінскай турмы не адпусьцілі, спаслаўшыся на тое, што прысуд адносна яго яшчэ не ўступіў у дзеяньне.

«Пры адвакатцы Аляксандар трымаўся малайцом, казаў, што маці вельмі хварэла. Яна памерла ад каранарнай недастатковасьці», — піша ў сваім фэйсбуку Ганна Шапуцька.

Аляксандар сказаў, што ў яго баліць сьпіна. У бліжэйшыя дні сябры перададуць яму перадачу і пералічаць грошы.

26 чэрвеня ў судзе адбудзецца разгляд скаргі. «Будзем спадзявацца, што нешта чалавечае прачнецца ў тых, хто сфабрыкаваў справу Малчанава і хлопца вызваляць», — піша Ганна Шапуцька.

Галіну Малчанаву пахавалі 11 чэрвеня ў Барысаве на Вайсковых могілках.
9 красавіка 2012 году Аляксандар Малчанаў быў асуджаны на паўтара году калёніі строгага рэжыму за крадзеж мэталалому. Пасьля першай адседкі за Плошчу яго ў родным Барысаве нікуды не бралі на працу, і збор мэталалому быў адзіным спосабам яго заработку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG