Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 14 чэрвеня: прэзыдэнт Башкартастану ў Менску, гадавіна пачатку камуністычнага тэрору ў краінах Балтыі, дзень нараджэньня Чэ Гевары


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

У Гародні, Берасьці і Гомелі сонечна, +18-+21, у Віцебску, Магілёве і Менску — +13-+15, дождж.
У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

Менск, візыт у Беларусь дэлегацыі расейскай рэспублікі Башкартастан на чале з прэзыдэнтам Рустэмам Хамітавым

Менск, суд Фрунзэнскага раёну, судовае паседжаньне па пазове групы грамадзян супраць будаўніцтва гатэлю «Пэкін» у менскім парку 40-годзьдзя Кастрычніка

Нясьвіж (Менская вобласьць), судовае паседжаньне ў справе моладзевага актывіста Міхаіла Мускага.

Кабул, міжнародная канфэрэнцыя па праблемах Аўганістану

Нью-Ёрк, Адкрыцьцё кінафэстывалю стужак праваабарончай тэматыкі

Нью-Ёрк, Абмеркаваньне на Генэральнай асамблеі ААН сытуацыі ў Сірыі

Вена, нарада краін-сябраў АПЭК (арганізацыі экспартэраў нафты)

Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl. org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1777 — на Кантынэнтальным Кангрэсе ў Філядэльфіі зацьверджаны нацыянальны сьцяг ЗША з 13 белымі зоркамі на сінім фоне й 13 чырвона-белымі палосамі па колькасьці наяўных тады штатаў. З тых часоў колькасьць палосаў засталася нязьменнай, а зоркі паступова дадаваліся з уваходжаньнем новых штатаў у склад краіны. Цяпер сьцяг ЗША зьмяшчае 50 зорак
1792 — Барысаў атрымаў герб
1941 — савецкія войскі распачалі масавую дэпартацыю грамадзян Латвіі, Літвы й Эстоніі ў аддаленыя расейскія рэгіёны
1982 — перамога Брытаніі над Аргентынаю ў вайне за Фалклэнды

У гэты дзень нарадзіліся:

1798 — Францішак Палацкі, чэскі гісторык, літаратар, палітык і грамадзкі дзеяч
1867 — Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі
1900 — Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак
1928 — Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр, адна з цэнтральных фігур Кубінскае рэвалюцыі
1931 — Ігар Сарокін, беларускі опэрны сьпявак (барытон), народны артыст Беларусі
1954 — Юры Курненін, беларускі футбаліст і трэнэр

У гэта дзень памерлі:

1903 — Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст, музыказнаўца
1920 — Макс Вэбэр, нямецкі сацыёляг, эканаміст, юрыст
1936 — Гільбэрт Кіт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік, журналіст ды літаратуразнаўца
1986 — Хорхэ Луіс Борхэс, аргентынскі празаік, паэт, публіцыст
ЁСЬЦЬ НАГОДА

Міжнародны дзень донара крыві
ЗША — Дзень сьцягу
Латвія, Эстонія — дзень памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій
Літва — Дзень смутку і надзеі
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Кожны хоча, каб яго інфармавалі сумленна і праўдзіва — і ў поўнай адпаведнасьці з яго поглядамі
Гільбэрт Кіт Чэстэртан
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Суд над Андрэем Пачобутам

А. Лукашэнка: «Як шарахну -­- не пасьпеюць за мяжу перабегчы»

Архіпелаг БЕЛАГ

Новы Савецкі Саюз?

Дэпутаты ПА АБСЭ падрыхтавалі рэзалюцыю па Беларусі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG