Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Тунісу атрымаў яшчэ 20 гадоў турмы


Бэн Алі
Бэн Алі

Суд у Тунісе сёньня прысудзіў экс-прэзыдэнта краіны Зіна эль-Абідзіна Бэн Алі на 20 гадоў турмы – завочна.

Бэн Алі прызнаны вінаватым у «падбухторваньні да гвалту і забойстваў» – у сувязі з падзеямі ў студзені летась, калі ў выніку масавых хваляваньняў прэзыдэнт быў скінуты і ўцёк у Савудаўскую Арабію.

Раней Бэн Алі ўжо быў асуджаны ў агульнай складанасьці на 66 гадоў зьняволеньня – па іншых абвінавачаньнях, у тым ліку за растрату, карупцыю і кантрабанду наркотыкаў.

Сёньня ж туніскія ўлады паведамілі аб затрыманьні 162 удзельнікаў беспарадкаў у нядзелю, калі ў шэрагу раёнаў краіны адбыліся напады на суды і паліцэйскія ўчасткі. Больш за 60 паліцэйскіх былі параненыя. Улады абвінавачваюць у арганізацыі беспарадкаў радыкальных мусульман-салафістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG