Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь дзевяці дзяржаваў постсавецкай прасторы, якія пакінулі ў сябе на ўзбраеньні СУ-25, савецкую сымболіку ў авіяцыі захавалі толькі тры.

СУ-25, які разьбіўся ў часе палёту пад Наваградкам – адзін з 70-ці самалётаў гэтага тыпу, што знаходзяцца на ўзбраеньні ў Беларускіх ВПС. Гэта браняваны штурмавік, прызначаны для падтрымкі сухапутных войскаў над полем бою, а таксама для зьнішчэньня аб'ектаў з зададзенымі каардынатамі. Паводле кадыфікацыі НАТА ён завецца «Жабіныя лапкі», а на савецкай і постсавецкай прасторы атрымаў мянушку «Шпак».

Самалёты гэтага тыпу лётаюць ад 1981 году і бралі ўдзел у мностве ваенных канфліктаў. Беларусь, паводле даступных зьвестак, мае 70 самалётаў СУ-25 і 6 СУ-25УБ, якія базуюцца на штурмавой авіяцыйнай базе ў Лідзе.

На сёньня СУ-25 знаходзяцца на ўзбраеньні ў Азэрбайджане, Анголе, Армэніі, Беларусі, Баўгарыі, Гамбіі, Грузіі, Конга, Іране, Казахстане, КНДР, Пэру, Расеі, Судане, Туркмэніі, Узбэкістане, Украіне, Чадзе, Экватарыяльнай Гвінэі, Эрытрэі і Этыёпіі.

Раней СУ-25 мелі ў сваім арсэнале таксама Ірак, Кот д'Івуар, Македонія, Славаччына, Чэхія.

Мапа краін, дзе на ўзбраеньні ёсьць (сінія) альбо былі (чырвоныя) самалёты СУ-25

Мапа краін, дзе на ўзбраеньні ёсьць (сінія) альбо былі (чырвоныя) самалёты СУ-25



Самалёты беларускіх ВПС захавалі савецкія апазнавальныя знакі: на іх крылах па-ранейшаму намаляваныя чырвоныя зоркі. Розныя мадыфікацыі пяціканцовай зоркі таксама маюць Расея і Казахстан.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG