Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі падпісваюцца за адмену сьмяротнай кары ў Беларусі


Шэсьцьдзесят тысяч грамадзян Польшчы наведалі інтэрнэт-старонку сайта Праваабарончага цэнтру «Вясна» з «Пэтыцыяй супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» на польскай мове. Толькі ў траўні каля дзесяці тысяч з іх пакінулі свой подпіс пад пэтыцыяй.

Цікавасьць да праблемы сьмяротнай кары ў Беларусі істотна павялічылася пасьля паказу фільма «Як выглядае правасудзьдзе ў Беларусі», прысьвечанаму расьсьледаваньню справы тэракту ў менскім мэтро і пасьпешліваму выкананьню гэтых прысудаў. Фільм быў створаны рэдакцыяй праграмы Superwizjer тэлеканала TVN. Паспрыяла гэтаму таксама разьмяшчэньне на некаторых сайтах, у тым ліку на старонцы «Хэльсынскай фундацыі правоў чалавека» спасылкі на польскамоўны варыянт пэтыцыі. Напрыканцы красавіка гэтага года ён быў зьмешчаны на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Польшча ў 1988 годзе ўвяла мараторый на сьмяротнае пакараньне, які прывёў да таго, што Вярхоўны суд замяніў усе вынесеныя сьмяротныя прысуды на 25-гадовы тэрмін турэмнага зьняволеньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG