Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя «трасуць» расейскую апазыцыю


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны
Паўторны допыт апазыцыянэра Аляксея Навальнага ў Сьледчым камітэце Расеі завершаны – у яго запатрабавалі даць ўзор почырку, аднак ён адмовіўся, спаслаўшыся на статус сьведкі.

Затым Навальны са сьледчымі адправіўся ў офіс антыкарупцыйнага фонду «РасПіл», які ён узначальвае, – для чарговага ператрусу.

Лідэр «Левага фронту» Сяргей Удальцоў працягвае даваць паказаньні.

Учора ў Сьледчым камітэце былі дапытаныя Анастасія Удальцова, Ксенія Сабчак, Аляксей Навальны, Ільля Яшын, Аляксей Сахнін, Марыя Дабрахотава і Барыс Нямцоў. Усе яны праходзяць у якасьці сьведак у справе аб беспарадках падчас акцыі апазыцыі на Балотнай плошчы 6 траўня.

Раней у кватэрах ў апазыцыянэраў прайшлі ператрусы, былі канфіскаваныя электронныя базы зьвестак, кампутарная тэхніка, а ў Сабчак – грошы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG