Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк: трэба рыхтавацца да горшых часоў


Краіны разьвіцьця павінны падрыхтавацца да працяглага пэрыяду нестабільнасьці ў сусьветнай эканоміцы і да надыходу горшых часоў.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Сусьветнага банку «Глябальныя эканамічныя пэрспэктывы», які быў абнародаваны сёньня.

Паводле дакладу, 2011 год стаў яшчэ адным годам даволі заўважнага эканамічнага росту ў Эўропе і Цэнтральнай Азіі – 5.6% у параўнаньні з 5.4% у 2010 годзе. Аднак рост эканомік у рэгіёне быў дасягнуты пераважна за кошт краін-экспарцёраў нафты (Расея, Казахстан) і Турэччыны, а таксама аднаўленьня эканомік у Армэніі, Румыніі, Сэрбіі і Ўкраіне пасьля вельмі нізкага росту ў 2009-2010 гадах.

У дакладзе адзначаецца рост пераводаў работнікаў з-за мяжы. Гэтыя пераводы складаюць прынамсі пятую частку ВУП у Малдове, Кіргізстане і Таджыкістане. Аб'ёмы грашовых пераводаў з-за мяжы павялічыліся летась на 12.6%, нягледзячы на эканамічныя праблемы ў краінах Заходняй Эўропы, на якую прыпадае 40% пераводаў з-за мяжы ў рэгіёне. Найбольш імкліва рос аб'ем пераводаў з Расеі.

Некаторыя краіны рэгіёну маюць у 2012 годзе моцную патрэбу ў зьнешнім фінансаваньні для пагашэньня дэфіцыту рахунку бягучых апэрацый і зьнешняга доўгу, што робіць іх уразьлівымі пры раптоўным зьмяненьні глябальных умоваў. Аднак за выключэньнем Македоніі, Малдовы і Армэніі ўсе краіны зьнізілі патрэбу ў зьнешнім фінансаваньні на 2012 год.

У дакладзе гаворыцца, што, нягледзячы на паляпшэньне прамысловай вытворчасьці і гандлю, рост ВУП у Эўропе і Цэнтральнай Азіі, паводле прагнозаў, замарудзіцца да 3,3% у 2012 годзе з 5,6% у 2011 годзе.

Тэмпы росту ВУП (%) і сальда рахунку бягучых апэрацый (балянс экспарту і імпарту) (% ад ВУП)


Краіна 2009 2010 2011 2012* 2013** 2014**
Беларусь
Рост ВУП, % 0.2 7.7 5.3 2.9 3.5 4.4
Сальда/ВУП, % -13 -15.5 -10.8 -6.2 -6.4 -6.1
Літва
Рост ВУП, % -14.7 1.4 5.9 2.3 3.5 4.2
Сальда/ВУП, % 4.5 1.8 -1.7 -3.2 -3.7 -3.7
Расея
Рост ВУП, % -7.8 4.3 4.3 3.8 4.2 4
Сальда/ВУП, % 4 4.7 5.5 3.4 1.7 1.2
Украіна
Рост ВУП, % -14.8 4.2 5.2 2.5 3.8 4
Сальда/ВУП, % -1.6 -2.1 -5.5 -4.7 -4.2 -3.9

*Ацэнка
** Прагноз
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG