Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эдуарду Лобаву абмежавалі спатканьні і перадачы


Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў

Палітвязьня пакаралі паводле артыкула 117 Крымінальна-выканаўчага кодэкса за парушэньні дысцыпліны.

Пра гэта Свабодзе паведаміла маці Лобава Марына. Некалькі хвілін таму сын тэлефанаваў ёй з калёніі.

Цяпер Эдуарду дазволена толькі адно спатканьне і адна перадача на год, грашовы перавод раз на месяц у памеры адной базавай велічыні.

Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Паводле суду, разам са Зьмітром Дашкевічам яны нібыта зьбілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў. У судзе пацярпелыя давалі паказаньні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спэцслужбы. Эдуарда Лобава — у Івацэвіцкай калёніі.
XS
SM
MD
LG