Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў не пусьцілі на суд над сьвятаром

абноўлена

Падтрымаць айца Мікалая Гайдука, якога судзяць за адмову ад дактыляскапіі, у Ленінскі раённы суд Горадні прыйшло 10 сьвятароў у расах і 50 парафіян. Іх у залю пусьцілі. Журналістам забаранілі прысутнічаць на фармальна адкрытым працэсе

15.15 Суд перанесьлі на 22 чэрвеня, бо на працэс не зьявіўся участковы Тадэвуш Матукевіч, які склаў пратакол на сьвятара.

У судзе Ленінскага раёну Горадні пачаўся адміністрацыйны працэс над ярэем храма Адсячэньня галавы Іаана Хрышчэньніка Мікалаем Гайдуком. Яго вінавацяць за нібыта непадпарадкаваньне службовым асобам пры выкананьні тымі сваіх абавязкаў па абавязковай дактыляскапіі.

Сьвятар Мікалай Гайдук ня згодны з пратаколам, складзеным на яго ўчастковым інспэктарам, бо пратакол быў складзены завочна, безь ягонай прысутнасьці і зь відавочнымі парушэньнямі заканадаўства. У прыватнасьці, у пратаколе ўчастковы запісаў, што сьвятар адмовіўся падпісваць яго, хоць пратакол складаўся без удзелу сьвятара.

Паводле сьвятара, ён нават ні разу не сустракаўся з участковым інспэктарам. Той тэлефанаваў і запрашаў на дактыляскапію, але Мікалай Гайдук адказваў яму, што мусіць параіцца са сваім кіраўніцтвам. Міліцыянт склаў пратакол завочна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG