Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышт, "ластаўка", а цяпер і суд за лаянку


У Слонімскім раённым судзе ідзе разгляд справы Вольгі Панасевіч, актывісткі БХД, якую абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі.

Старшынюе на працэсе судзьдзя Іван Ластоўскі. Слонімскі грамадзкі актывіст Іван Бедка, які прысутнічае на судзе, распавёў, што заслухалі паказаньні двух сьведак з боку пацярпелай, а таксама паказаньні сьведак-міліцыянтаў. Зачыталі заключэньне судова-мэдычнай экспэртызы. Вывучаюцца іншыя матэрыялы справы.

Вольгу Панасевіч затрымалі 21 красавіка ў Слоніме, трое сутак пратрымалі ў камэры, зьбівалі, ставілі ў позу «ластаўкі». Выйшаўшы з ізалятара, Вольга Панасевіч зьняла пабоі і напісала скаргу ў пракуратуру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG