Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд над маладафронтаўцам зноў перанесьлі


Павал Сяргей у судовай залі

Павал Сяргей у судовай залі

Працяг разгляду адміністратыўнай справы актывіста «Маладога фронту» Паўла Сяргея 12 чэрвеня павінен быў адбыцца ў судзе Фрунзенскага раёну Менску.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар Вясна, судзьдзя Людміла Лапо зноў перанесла разгляд справы — гэтым разам на 22 чэрвеня.

Паўла затрымалі яшчэ 22 красавіка, адразу пасьля выхаду зь менскай турмы на Акрэсьціна, дзе ён адбываў 5 сутак арышту. На яго склалі новы пратакол за дробнае хуліганства. На выходныя Паўла зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсціна. 25 красавіка павінен быў адбыцца суд, аднак на разгляд справы не зьявіліся сьведкі-міліцыянты.
XS
SM
MD
LG