Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст «Эхо Москвы» Ціхан Дзядко параўноўвае Менск пасьля Плошчы-2010 і Маскву-2012.

«У сьнежні 2010 года я быў у Менску — у камандзіроўцы на прэзыдэнцкіх выбарах. Увечары пасьля выбараў была Плошча — выступленьні на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасьці. Усю ноч пасьля разгону ішлі арышты. Я патэлефанаваў каля дзьвюх гадзін ночы аднаму з кандыдатаў — Алесю Міхалевічу, ён быў у як быццам бадзёрым настроі і паведаміў, што едзе дадому. Раніцай яго тэлефон быў выключаны, а яго памочнік мне распавёў, што ў Алеся выразалі дзьверы баўгаркай, самога Алеся — забралі. Потым Міхалевіча адпусьцілі пад падпіску, і ён уцёк — зараз жыве ў Эўропе.

Я вось да чаго гэта, браткі. Гісторыя пра сёньняшнія ператрусы і баўгаркі — гэта зусім ужо цёмная Беларусь. А там паранойя пачынаецца на трэці дзень, і ты хрысьцішся, калі твой самалёт вылятае з аэрапорта Менску. Да халеры прыдзіркі — камусьці падабаецца хэштег „прывітаньне, 37 год“, камусьці — не. Эмацыйна ўсё відавочна: нам абвясьцілі вайну 6-га траўня, а сёньняшнімі ператрусамі як бы даюць зразумець, што спыняцца ня маюць намеру. Вайну супраць людзей, якія прынцыпова выходзілі мірна і бяз зброі выказаць свой негвалтоўны пратэст пачынаючы са сьнежня. І што, цяпер абурацца хештегамі або застацца заўтра дома? Наўрад ці — бо ня хочацца апынуцца ў Беларусі, а „абыякавасьць забівае не горш кулі“. Сустрэнемся заўтра ў 12:00 на Пушкінскай?», піша Ціхан Дзядко ў блогу на сайце "Эхо Москвы".
XS
SM
MD
LG