Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт Расеі: У Сабчак і Яшына канфіскавалі больш за мільён эўра


Ксенія Сабчак

Ксенія Сабчак

У Маскве шэраг апазыцыянэраў і грамадзянскіх актывістаў, якія плянавалі ўдзельнічаць у акцыі «Марш мільёнаў» 12 чэрвеня, выкліканыя ў гэты дзень на допыт да сьледчых — пасьля праведзеных у іх дома ў панядзелак ператрусаў.

Блогер Аляксей Навальны паведаміў, што ператрус у яго кватэры завяршыўся толькі ўвечары. Супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі ў Навальнага ўсе мабільныя тэлефоны, кампутары, дыскі зь відэазапісамі.

У лідэра «Левага фронту» Сяргея Ўдальцова і яго жонкі таксама канфіскаваныя электронныя базы дадзеных. Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Расеі паведамляе, што ў тэлевядучай Ксеніі Сабчак і апазыцыянэра Ільлі Яшына знойдзеная буйная сума грошай — больш за мільён эўра наяўнымі. Сабчак абвінаваціла байцоў паліцэйскага спэцназу, якія праводзілі ператрус, у рабаваньні і яе наўмысным прыніжэньні. Ператрус прайшоў і ў бацькоў Яшына.

Сьледчы камітэт Расеі заявіў, што ператрусы праводзіліся ў межах расьсьледаваньня справы аб беспарадках ў Маскве 6 траўня — у ходзе папярэдняга «Маршу мільёнаў». Па гэтай справе затрыманыя 13 чалавек.
XS
SM
MD
LG