Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 90 нямецкіх стыпэндый для беларусаў


Петэр Дэтмар
Петэр Дэтмар

11 чэрвеня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёаганэса Раў (IBB) адбылося ўручэньне сэртыфікатаў аб прадстаўленьні стыпэндый германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD) у Рэспубліцы Беларусь у 2012 годзе. Іх атрымалі беларускія студэнты, выпускнікі ВНУ і навукоўцы.

Сэртыфікаты ўручылі дарадчык-пасланьнік амбасады Нямеччыны ў Беларусі Пэтэр Дэтмар і кіраўнік аддзелу DAAD «Расея, Беларусь» (Бон) Томас Праль.

У прывітальным слове сп. Дэтмар адзначыў, што «гэтае супрацоўніцтва ў розных сфэрах патрэбнае, і мы будзем яго падтрымліваць». Ён пажадаў стыпэндыятам плённага знаходжаньня ў Нямеччыне і далейшага супрацоўнцітва. Таксама спадар Дэтмар адзначыў, што колькасьць жадаючых атрымаць стыпэндыі значна перавышае магчымасьці. Таксама ён выказаў пажаданьне, каб больш нямецкіх навукоўцаў прыяжджала ў Беларусь.

На ўручэньні стыпэндый прысутнічаў таксама амбасадар Нямеччыны у Беларусі Крыстаф Вайль і прадстаўнікі беларускіх навучальных установаў.

Як і ў мінулыя гады, у 2012 годзе былі выдзелены некалькі стыпэндый на ўвесь тэрмін атрыманьня першай вышэйшай адукацыі для выпускнікоў школ, якія маюць нямецкі моўны дыплём (DSD).

Поруч з індывідуальнымі стыпэндыямі DAAD штогод прадстаўляе каля 100 стыпэндый у рамках праграмы «Азнаямляльныя паездкі замежных студэнтаў у Нямеччыну». Такім чынам, штогод 6-7 груп беларускіх студэнтаў атрымліваюць магчымасьць двухтыднёвага знаходжаньня ў Нямеччыне.

Памер фінансаваньня на год склаў больш за адзін мільён эўра.

Абвешчаны конкурс на атрыманьне стыпэндый DAAD на 2013 год, паведамляе прэс-служба амбасады ФРН у Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG